Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа быць эфэктыўнай палітычная галадоўка ў сучаснай Беларусі?


Севярын Квяткоўскі, Менск Большасьць апытаных менчукоў сумняюцца ў эфэктыўнасьці палітычнай галадоўкі. Адны кажуць пра кантроль дзяржавы над СМІ, іншыя пра адсутнасьць салідарнасьці ды вонкавую стабільнасьць у грамадзтве. Хтосьці — пра магчымасьць перасьледу галадоўнікаў. Адказы мінакоў зь менскіх вуліцаў.

(Спадар: ) “У нашай краіне эфэкт не магчымы, бо палітычны стан мусіць быць дэмакратычны”.

(Студэнт: ) “Усё застанецца, як ёсьць. Каб хтосьці ўзьняўся, трэба, каб было штосьці сур’ёзнае, што ўсім не падабаецца. А так, па-мойму, усё добра”.

(Хлопец: ) “Каб была эфэктыўнай, трэба, каб павага была да людзей. А людзі не паважаюць адно аднаго”.

(Спадар: ) “Уся астатняя маса папросту спужаецца і не падтрымае. Каб была добрая гарантыя, што ўсё будзе мець добрыя наступствы: для сябе самаго, для тваіх сваякоў, то галадоўка была б эфэктыўнай”.

(Пэнсіянэр: ) “Ну, эканамічная можа быць...”

(Спадар: ) “На яе ніхто ня зьверне ўвагі”.

(Спадарыня: ) “Эфэктыўная? Не. Але як паказальны выступ”.

(Спадар: ) “Ніхто не прыслухаецца да галадоўнікаў. Назавуць іх “так званай апазыцыяй, якая выжыла з розуму і адпрацоўвае заакіянскія грошы”, і ўсё на гэтым”.

(Карэспандэнт: ) “А калі, напрыклад, дэпутаты сучаснага парлямэнту?”

(Спадар: ) “Тое ж самае, якая розьніца?”

(Хлопец: ) “Складана прыцягнуць увагу ўсяго насельніцтва, бо дзяржаўныя мэдыі не прапусьцяць інфармацыі”.

(Дзяўчына: ) “Пра галадоўку не паведамяць. Гэты факт схаваюць”.

(Хлопец: ) “Каб пра гэта ведалі ўсе, то эфэкт быў бы нашмат большы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG