12 красавіка скончыўся двухдзённы афіцыйны візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ў Польшчу. Пасьля сустрэчы з украінскім лідэрам сьпікер Сэйму Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што асамблея з удзелам дэпутатаў парлямэнтаў Польшчы, Літвы і Ўкраіны пачне сваю дзейнасьць у Кіеве яшчэ ў красавіку.
“Гэта перадусім робіцца для Ўкраіны, каб дапамагчы гэтай краіне далучыцца да эўрапейскай дыскусіі што да справаў рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, заявіў Цімашэвіч.
У часе знаходжаньня ў Варшаве прэзыдэнт Віктар Юшчанка заявіў, што аб’яднаная Эўропа ня можа быць паўнавартаснай без Украіны, і што пасярэдніцтва Польшчы дапамагло пазьбегнуць “праліцьця крыві” ва Ўкраіне ў часе “аранжавай рэвалюцыі”, калі “ўкраінцы не хацелі размаўляць паміж сабой”.