Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча лідэраў ЗША і Ізраілю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэўся на сваім ранча ў Тэхасе з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам. Буш выказаўся супраць пашырэньня ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану, паколькі гэта можа парушыць блізкаўсходні мірны плян “дарожная мапа”. ЗША выступаюць супраць намераў Ізраілю пабудаваць дадаткова больш як тры з паловаю тысячы дамоў у паселішчы на Заходнім беразе Ярдану – Маале Адуім. Гэтая забудова адмежавала б арабскія кварталы Ерусаліму ад тэрыторыяў Заходняга берагу Ярдану.

Як заявіў на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон, пазыцыя Ізраілю палягае ў тым, што любое канчатковае пагадненьне павінна прадугледжваць, што найважнейшыя цэнтры пражываньня ізраільцаў на Заходнім беразе Ярдану стануць часткай Ізраілю. Гэтая заява Шарона выклікала рэзкую крытыку з боку палестынцаў. Прадстаўнік Палестынскай аўтаноміі абвінаваціў Ізраіль у спробе пазьбегчы выкананьня пляну “дарожная мапа”, накіраванага на дасягненьне міру на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG