Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны вінаваціць Калесьнікава


КІЕЎ. Генэральная пракуратура Ўкраіны выставіла абвінавачаньне старшыню Данецкай абласной рады Барысу Калесьнікаву. Яго вінавацяць у вымаганьні перадачы чужой маёмасьці з пагрозаю забойства. За ўчыненьне такога злачынства Крымінальны кодэкс Украіны прадугледжвае зьняволеньне тэрмінам ад 7 да 12 гадоў.

Калесьнікаў быў затрыманы ў Кіеве 6 красавіка. Ягоныя прыхільнікі правялі некалькі акцыяў пратэсту ў Данецку й паставілі на знак пратэсту намёты ў цэнтры Кіева. Былы кандыдат у прэзыдэнты Віктар Януковіч заявіў, што кіраваная ім Партыя рэгіёнаў аб’явіць усеўкраінскі агульнапалітычны страйк, калі Калесьнікаў ня будзе вызвалены.
XS
SM
MD
LG