Вядомае выслоўе – “на такіх людзях сьвет трымаецца” можна цалкам дапасаваць да Анатоля Разумава, беларуса са Слуцку, які жыве ў Санкт-Пецярбургу і займаецца складаньнем і публікацыяй сьпісаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Калі я прапанавала спадару Разумаву прыняць удзел у нашай перадачы, я адчула, што гэтае запрашэньне як бы прыйшлося недарэчным. Спадар Анатоль доўга вагаўся, перш чым пагадзіцца. Справа аказалася ў тым, што ён проста прыкідваў, як знайсьці час на гэта, як адарвацца на паўгадзіны ад працы, якая складае цяпер сэнс ягонага жыцьця. Ён ведае, як шмат яму яшчэ трэба зрабіць і таму ашчаджае кожную хвіліну. Раніцаю прыходзіць на працу ў Расейскую нацыянальную бібліятэку і вяртаецца дахаты толькі позна ўвечары.
У Бібліятэцы ён працуе ўжо 25 гадоў.
(Разумаў: ) "Як скончыў унівэрсытэт, так тут і працую. Унівэрсытэт я скончыў у 1988 годзе тут у Санкт-Пецярбургу, гістарычны факультэт, гісторык і археоляг па адукацыі.
Я – беларус і пачуваю сябе беларусам, нарадзіўся я ў Слуцку. Я паехаў сюды вучыцца. Потым ажаніўся, потым дзеці пайшлі і застаўся тут”.
Праца, дзеля якой спадар Анатоль ахвяруе свой працоўны і вольны час, мае высокі гістарычны і гуманны сэнс. Ён лічыць, што павінна быць названа імя кожнага бязьвінна забітага пад час сталінскіх рэпрэсіяў, каб такое больш ніколі не магло паўтарыцца.
Спадар Анатоль, як Вы прыйшлі да гэтай тэмы – мартыралёгу?
(Разумаў: ) "Я зьбіраў біяграфічныя зьвесткі пра рэпрэсаваных, мяне гэта вельмі цікавіла, як гісторыка. У 70-я гады ўжо зьбіраў, а недзе ў 1987 годзе, калі пайшлі першыя праўдзівыя гістарычныя публікацыі, то і я пачаў нешта публікаваць. Друкаваў па месцы нараджэньня, таксама і ў Беларусі, імёны тых, хто загінуў недзе ў Расеі і тут, у Ленінградзе, у Маскве. Атрымліваў лісты ад родных гэтых людзей, успаміны, фотаздымкі і так усё зьбіралася".
Тады спадар Анатоль працаваў бібліёграфам і тэмаю рэпрэсій мог займацца толькі ў свой вольны час, але потым гэта стала адным з накірункаў дзейнасьці Расейскай нацыянальнай бібліятэкі.
(Разумаў: ) "Калі назьбіраліся матэрыялы для кнігі і калі ўдалося даказаць, што наша бібліятэка можа друкаваць такую кнігу, паступова стала так, што ўвесь мой час тут у бібліятэцы зараз складаецца толькі з гэтай працы".
Цяпер спадар Разумаў зьяўляецца кіраўніком цэнтру “Вернутыя імёны”, які створаны пры Расейскай нацыянальнай бібліятэцы дзеля збору і публікацыі інфармацыі пра загіблых пад час сталінскіх рэпрэсій.
(Разумаў: ) "У 1995 годзе выйшаў першы том – "Ленинградский мартиролог. 1937-38 г.г." У гэтай сэрыі будзе 12 тамоў толькі пра тых, хто быў забіты за гэтыя два гады тут у Ленінградзе і навакольлі. У 1937-38 гадох у Ленінградзе былі забіты больш за 40 тысяч чалавек. Вось інфармацыю пра іх складуць гэтыя 12 тамоў. Пяць тамоў мы выдалі, 6-7 падрыхтавалі, зараз рыхтуем з восьмага па дванаццаты. Гэта тое, што мы друкуем. Але ў нас ёсьць і электронная кніга, у нас ёсьць свой сайт. Там можна весьці і пошук імёнаў. Што цудоўна ў нашай працы, што мы кожны дзень дапамагаем некаму знайсьці новыя зьвесткі”.
Акрамя Вас, хто яшчэ працуе ў над выданьнем леніградзкага “Мартыралёгу”.
(Разумаў: ) "Гэта невялікая група – я і двое маіх супрацоўнікаў. Стаўка толькі адна – мая. Але мне ўжо шмат гадоў дапамагае былы актыўны чытач бібліятэкі, як пазаштатны супрацоўнік. На грамадзкіх пачатках многія людзі дапамагаюць, хто чым можа.
Гэтая праца, як я адразу яе задумваў, гэта павінна быць нейкая такая народная кніга памяці, як народная будоўля, народная памяць. Тут не толькі ж даведкі, у нас і ўспаміны і камэнтары, фотаздымкі. Гэта ня толькі архівы, але і тое, што нам людзі нясуць мы таксама ў кнігу ўключаем".
Спадар Анатоль, у гэтых складзеных вамі сьпісах ёсьць беларусы, колькі іх?
(Разумаў: ) "Многа, многа беларусаў. У Пецярбурзе, напрыклад, сярод рэпрэсаваных беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі больш, напрыклад, чым украінцаў і ўраджэнцаў Украіны. Гэта, найперш, зьвязана з тым, што, я так думаю, яшчэ ў дарэвалюцыйны час і пасьля была вялікая эміграцыя сюды з губэрніяў беларускіх – зь Віленшчыны, Віцебшчыны, Меншчыны. Калі пачаліся гэтыя жудасныя рэпрэсіі, яны былі абвінавачаныя ў тым, што яны быццам шпіёны польскія і інш".
Імёны вядомых беларускіх дзеячаў ёсьць у гэтых сьпісах?
(Разумаў: ) "Вядомых вельмі шмат. Вось чацьвёрты том "Ленінградского мартіролога" – Грыневіч Антон Антонавіч. Гэта выдатны беларускі кампазытар, фалькларыст, навуковы супрацоўнік Інстытуту беларускай культуры ў Менску. Ён быў асуджаны на 10 гадоў, быў у Салавецкай турме, потым тут быў ізноў абвінавачаны "тройкаю" ленінградзкаю, быў прывезены сюды і расстраляны. Спачатку мы думалі, што гэта Ленінград, так і лічылася і таму ён увайшоў у чацьвёрты том "Ленінградского мартіролога". Але потым мы знайшлі іншыя дакумэнты, і мы бачым. што гэта адбылося ў Ленінградзкай вобласьці, дзе ён, відаць, і пахаваны, а не на Левашоўскіх могілках, дзе ляжаць расстраляныя ў Ленінградзе.
Зараз мы працуем над шостым томам "Ленинградского мартиролога" і падрыхтоўваем камэнтары. Упершыню мы будзем пісаць пра мейсца расстрэлу тых самых беларусаў, якіх везьлі з Салаўкоў. Па новых дакумэнтах бачна, што да Ленінграда іх не давезьлі, іх расстралялі ў Ленінградзкай вобласьці, а не ў самым Ленінградзе. Зараз мы шукаем гэтае мейсца. Так што кожны дзень, кожны месяц мы знаходзім нешта новае ў дакумэнтах і шукаем далей і далей".
Хто фінансуе вашае выданьне?
(Разумаў: ) "Грошы на выданьне я здабываў у нашых уладаў, гэта гарадзкія грошы. І людзі дапамагаюць, у нас рахунак ёсьць і хто можа, той дапамагае".
Сваю пошукавую працу Вы вядзеце пераважна ў архівах, найперш, у архівах КДБ, ці не сустракаеце там нейкія перашкоды?
(Разумаў: ) "Не, я не сустракаю. Не тое, што яны дапамагаюць, я працую і працую".
На сталіністаў не натыкаліся?
(Разумаў: ) "Натыкаліся, і не аднойчы! У першыя гады асабліва, зараз троху менш. Былі і пагрозы па тэлефоне, усё было. Можа і зараз нехта глядзіць на мяне, як на нейкага ворага. Але мяне гэта не цікавіць, я павінен рабіць сваю працу".
Зь Беларусьсю супрацоўнічаеце ў сваёй дзейнасьці?
(Разумаў: ) "Сувязі зь Беларусьсю ў нас вельмі цесныя. Мы, калі рыхтуем сваю кнігу, заглядаем у кожную кнігу сэрыі "Памяць", якая выдавалася і ў Расеі і ў блізкім замежжы па ўсіх раёнах і абласьцях.
Я выступаў у Менску на канфэрэнцыі і распавядаў пра нашу працу.
Кніга, якую мы падрыхтоўваем і друкуем, мы перадаем ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, я прывозіў нават у "Бацькаўшчыну" і ў іншыя бібліятэкі Беларусі кніга ішла.
Мы зараз удзельнічаем у міжнародным праекце "Вернутыя імёны", ёсьць такі праект, удзельнічаюць усе рэдакцыі гэтых кніг сэрыі "Памяць".
Сп. Анатоль, як Вы бачыце сваю працу ў пэрспэктыве, які аб’ём працы чакае Вас наперадзе?
(Разумаў: ) "У нас у Расеі, ва Ўкраіне і ў Беларусі – у былым СССР, не названыя, не надрукаваныя сотні тысяч імён грамадзян, якія загінулі, былі забітыя, зьніклі бяз вестак у гады савецкай улады. Мы павінны назваць кожнае імя сярод гэтых мільёнаў ахвяраў. Так што, бачыце, якая гэта праца. Зараз названа недзе паўтары мільёны ў кнігах, у электронных сьпісах. А перад намі – яшчэ трэба будзе назваць разоў у дзесяць болей людзей".
У Санкт-Пецярбурзе, як вядома, ёсьць мейсца, падобнае да Курапатаў...
(Разумаў: ) "Ёсьць такое самае, такія могілкі, як і Курапаты. Такія Курапаты былі зробленыя ў 1937 годзе, я так думаю, па аднаму пляну, вакол вялікіх гарадоў – пад Масквою вядомыя Бутава і Камунарка, у Ленінградзе – Левашова, пад Менскам – Курапаты, пад Кіевам – Быкаўня. Яны падобныя, былі абнесеныя вялізным плотам, дзе стралялі, куды вазілі забітых. Тут ляжыць на нашых Левашоўскіх могілках ня менш, як 20 тысяч чалавек, а можа і болей".
Якая розьніца ў адносінаў уладаў ў Санкт-Пецярбургу і ў Менску да ўшанаваньня памяці бязьвінных ахвяраў сталінізму, як даглядаюцца Левашоўскія могілкі?
(Разумаў: ) "У нас даглядаюцца. Толькі тры такіх месцы захоўваліся да 1990 году ў СССР такімі, якімі яны былі напачатку. Гэта пад Масквою – Бутава і Камунарка і Левашова пад Ленінградам. Так і стаялі, з плотам і людзі там сядзелі, ахоўвалі, гэта былі спэцаб''екты.
І толькі ў 1990-91 гадох іх перадалі гарадзкім уладам, тут ў Ленінградзе нават у 1989 годзе, у Маскве пазьней. І адразу, калі былі знойдзеныя гэтыя могілкі ў Левашова, быў такі намер, каб гэта былі мэмарыяльныя могілкі. Цяпер так і ёсьць, як і Піскароўскія, таксама Левашоўскія – мэмарыяльныя могілкі".
Ёсьць зьвесткі, што там і беларусы пахаваныя?
(Разумаў: ) "Канечне, канечне, сотні беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі пахаваныя ў Левашове.
Там многа помнікаў, там помнікі ставяць ад сэрца. На дрэвах разьвешваюць фотаздымкі, крыжыкі пакідаюць. Нацыянальныя суполкі ў Санкт-Пецярбургу ставяць свае помнікі.
Я задумаўся, што я вось беларус і скажу нашым беларусам, каб паставіць помнік. Я намаляваў эскіз, занёс у майстэрню пры бібліятэцы і папрасіў, каб зрабілі з дрэва такі крыж. Зрабілі і потым мы па вясьне яго і паставілі. Гэта было ў 1992 годзе, гэта быў першы помнік з нацыянальных.
Мы паставілі беларускі помнік, а потым так і пайшло, адзін за другім – расейскі, польскі, фінскі, габрэйскі, нямецкі, нарвэскі, эстонскі, латыскі, літоўскі і так далей”.
На завяршэньне нашай сустрэчы з кіраўніком цэнтру “Вернутыя імёны” Расейскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу спадаром Анатолем Разумавым, беларусам са Слуцку, падаем адрас сайта Цэнтра ў Інтэрнэце – visz.nlr.ru. Там вы можаце пабачыць інфармацыю пра дзейнасьць цэнтру і сьпісы ахвяраў рэпрэсій, а таксама атрымаеце магчымасьць далучыцца да гэтай працы і пры жаданьні прапанаваць сваю дапамогу.
Беларускі сайт Мартыралёгу месьціцца па адрасе www.martyraloh.org.