Адным з найбольш драматычных наступстваў сёньняшняй хвалі эміграцыі зь Беларусі зьяўляецца страта часткі інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі. Шмат адукаваных і творчых людзей падаліся на чужыну і шукаюць там магчымасьцяў рэалізаваць свае здольнасьці. У чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжою” вы сустрэнецеся з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якія сёньня жывуць у Нямеччыне.
Тым беларускім эмігрантам, чыя праца на Радзіме была зьвязаная са словам, напрыклад, філёлягам, журналістам, амаль немагчыма на чужыне знайсьці працу па спэцыяльнасьці. Па гэтай прычыне былы менскі журналіст Аляксандр Адзінец, які другі год жыве ў горадзе Ростаку на балтыйскім узьбярэжжы Нямеччыны, вырашыў захаваць свае працоўныя сувязі з Бацькаўшчынаю. У Менску цягам 6 гадоў ён быў супрацоўнікам спартовай газэты “Прессбол”.
(Адзінец: ) "Працую для трох выданьняў – найперш для "Прессбола", у якім я працаваў, раблю для іх інтэрвію са спартоўцамі. Другое – гэта менская газэта "Салідарнасьць", я для іх пішу пра дыяспару. І яшчэ я пішу ў часапіс пра экстрэмальную музыку, які выдаецца ў Менску, гэта маё хобі. Тут я шукаў нешта. У нямецкіх газэтах, канечне, не атрымаецца працаваць. А ў расейскамоўных газэтах тут амаль немагчыма ўладкавацца на працу".
Вы сказалі, што пішаце пра дыяспару, калі ласка, распавядзіце падрабязьней пра гэтую Вашу працу?
(Адзінец: ) "Інтэрвію з Барысам Рагулем ужо апублікаванае ў "Салідарнасьці". Яшчэ некалькі матэрыялаў чакаюць свайго часу. Хутка стартуе мой новы праект з Барысам Кітам. Гэта будуць успаміны спадара Барыса пра выдатных беларускіх дзеячаў, якіх ён асабіста ведаў – Антона Луцкевіча, Радаслава Астроўскага, братоў Ільяшэвічаў і іншых. Спадару Барысу хутка споўніцца 95 гадоў, ён мае добрую памяць, ён як жывы кампутар. Гэта будзе ня кніжка, гэта сэрыя публікацый у газэце "Салідарнасьць". Я вельмі часта зь ім гутарыў і вось праз тыдзень я еду да яго ў госьці ў Франкфурт-на-Майне.
Я запісаў інтэрвію з цудоўным паэтам Міхасём Кавылём, яму спаўняецца 90 гадоў. Гутарыў зь Язэпам Сажычам, у нас была доўгая і цікавая размова. Пакуль гэтыя людзі яшчэ жывыя, трэба пісаць пра іх, запісваць успаміны. Яны любілі і любяць сваю краіну, шмат для яе зрабілі, жывучы на чужыне".
Алесь, а якія жыцьцёвыя абставіны прымусілі Вас выехаць на чужыну?
(Адзінец: ) "Прычыны сямейныя – я ажаніўся. Мая жонка тут жыве ўжо 6 гадоў, яна спартоўка, беларуска – Ганна Галынская. Яна гуляе ў гандбол і я за ёю сюды прыехаў".
Вы атрымліваеце нейкую дапамогу ад дзяржавы, бо Вы ж не працуеце там афіцыйна?
(Адзінец: ) "Не, я не атрымліваю, маю толькі за тое, што пішу для выданьняў. Жонка – прафэсійная спартоўка, яна тут грошы атрымлівае, яна ў першай лізе нямецкай гуляе. Тут мы кватэру маем і машыну дае яе клюб. Я таксама яшчэ нешта зараблю там-сям".
Адным словам, не сядзіце і не чакаеце, што нехта дапаможа?
(Адзінец: ) "Не, ніколі, стараемся рабіць нешта, штосьці атрымліваецца, а штосьці – не, але, неяк жывем".
Якія маеце пэрспэктывы, увогуле якая там зараз сытуацыя з працаю ў гэтым рэгіёне Нямеччыны?
(Адзінец: ) "Тут вялікія цяжкасьці ў гэтай зямлі, дзе мы жывем, гэта зямля Мэкленбург. Тут самая вялікая праблема – беспрацоўе, амаль 25 адсоткаў жыхароў беспрацоўныя. Гэта Ўсходняя Нямеччына, былая НДР, былая камуністычная краіна. Ужо прайшло 14 гадоў з таго часу, калі адбылося аб''яднаньне Нямеччыны, але праблемаў тут на ўсходзе краіны вельмі шмат. Была адна сыстэма – камуністычная, а потым яна была зламаная, пачала будавацца новая аб''яднаная эканамічная сыстэма і немцы сутыкнуліся з вялікімі цяжкасьцямі. Да сёньняшняга дня гэтая праблема не вырашаная і невядома, калі будзе вырашаная. Настроі тут ў людзей нэгатыўныя да палітыкі аб''яднанай Нямеччыны. Для людзей, шчыра кажучы, мала што было зроблена.
Тут няма ніякай індустрыі. У Ростаку шмат заводаў і фабрык былі зачыненыя, а на іх месцы нічога новага пабудавана не было. Шмат людзей пераехала ў больш багатыя землі Нямеччыны".
Аляксандр з жонкаю таксама мяркуюць падацца ў заходнюю частку Нямеччыны
(Адзінец: ) "Ёсьць надзея, што пераедзем у іншую зямлю, дзе будзе больш магчымасьцяў, у Заходнюю Нямеччыну, бо тут невядома калі будзе лепш. Ёсьць розныя думкі. Творчасьць – творчасьцю, але грошы таксама трэба зарабляць. Журналістыка можа застацца, як хобі. Трэба мець нейкую кваліфікацыю, тут нашыя дыплёмы аб вышэйшай адукацыі амаль не дзейнічаюць, тут трэба ўсё з нуля пачынаць. Трэба будзе яшчэ нейкую адукацыю атрымліваць".
Так што, як выглядае, Вы зьбіраецеся абжывацца ў Нямеччыне?
(Адзінец: ) "Я хачу сказаць, што нам тут камфортна жывецца, калі гаварыць увогуле. Канечне, Нямеччына – гэта культурная краіна, са сваімі традыцыямі, са сваімі каранямі. Я б так сказаў, што тут да мяне ставяцца нават лепш, чым на Радзіме. Але ж у новую, адноўленую Беларусь, канечне, з задавальненьнем калісьці хацелася б вярнуцца. Хацелася б вярнуцца на Радзіму".
***
Віталь Шкляраў жыве ў Кёльне, ён працуе ў галіне музыкі, дзе значна менш адчуваюцца моўныя бар''еры. Віталь родам з Гомеля, там некалі скончыў музычную школу і пачынаў, як музыкант. Але потым музыка засталася як хобі, а Віталь пачаў вывучаць расейскую, беларускую і нямецкую мовы на філялягічным факультэце Гомельскага ўнівэрсытэту. Аднак не дачакаўшыся заканчэньня вучобы, Віталь разам са сваім сябрам Сяргеем Пархоменкам вырашылі падацца ў Нямеччыну, каб працягнуць адукацыю там.
(Шкляраў: ) "Гэта быў юнацкі максымалізм, энэргія, жаданьне дабіцца таго, чаго ў той час наша краіна не магла даць. Мы ад''яжджалі на адзін-два сэмэстры, каб паглядзець, як там за мяжою, але атрымалася, што тут ужо 7–ы год”.
Калі вы не вярнуліся, гэта значыць, што ў вас там усё ішло пасьпяхова, так?
(Шкляраў: ) "Ведаеце, не зусім так, наадварот, як раз пачало не атрымлівацца. Гэты час прыжываньня быў настолькі балючы, што ўжо пасьля першых тыдняў хацелася вярнуцца дадому. Але адначасна хацелася ўсё ж сабе нешта даказаць. Вось гэтая цяжкое становішча як бы прымусіла нас перамагаць сябе і абставіны".
Хлопцы прыехалі напачатку ў маленькі горад Фэхта, у Ніжняй Саксоніі. Па словах Сяргея, горад знакаміты тым, што ў ім знаходзіцца самы малы ўнівэрсытэт і адна з самых вялікіх дзіцячых турмаў у Нямеччыне.
Віталь, а хто фінансаваў вашу адукацыю?
(Шкляраў: ) "Мы фінансавалі сваю адукацыю і пражываньне самі, ніхто нам не дапамагаў. Толькі пазьней Агенцтва міжнароднага студэнцкага абмену за добрыя посьпехі ў навучаньні выдзеліла нам стыпэндыю. Але заяву на яе нам трэба было падпісаць у міністэрстве культуры Беларусі. Я з радасьцю паляцеў у Менск, у міністэрства культуры, з дакумэнтамі, зь пісьмамі і з паведамленьнем, што вось нямецкія выкладчыкі ацанілі наша імкненьне да вучобы і ёсьць арганізацыя, якая гатовая спансараваць нашу вучобу далей таму, што лічыць нас пэрспэктыўнымі студэнтамі.
Але ўсё выйшла ня так, як нам уяўлялася. У міністэрстве культуры мне далі зразумець, што мы ня тыя людзі, якім яны падпішуць гэтыя дакумэнты. У выніку сказалі, што калі мы змаглі выжыць у Нямеччыне цэлы год і пасьпяхова выявілі сябе, то ўласнымі сіламі яшчэ два гады пратрымаецеся.
Тады я зразумеў, што ў жыцьці можна спадзявацца толькі на самога сябе. І таму прышлося працаваць, дзе толькі можна – нават прыбіральнікамі, ці ўдзельнічаць ў нейкай дапаможнай навуковай працы ва ўнівэрсытэце. Гэта была такая моцная спартанская школа для нас".
Віталь і Сяргей напачатку паступілі на факультэт нямецкай мовы і літаратуры. Потым перавяліся на другі факультэт і сталі вывучаць паліталёгію і эканоміку.
Віталь, пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Вам давялося знайсьці працу па спэцыяльнасьці?
(Шкляраў: ) "Па спэцыяльнасьці на першым часе давялося працаваць. У мяне была прапанова працаваць ў Эўрапарлямэнце практыкантам, а потым у адной з камісій. Але я пасьля развагаў адмовіўся. Я пісаў дыплёмную працу на тэму пашырэньня Эўразьвязу на Ўсход, пра гіпатэтычныя магчымасьці далучэньня да Эўразьвязу Беларусі, Украіны, Расеі і наколькі гэтыя краіны адпавядаюць крытэрыям Эўразьвязу. Я меў яшчэ адну прапанову ад буйнога кансалтынгавага агенцтва Нямеччыны, і там я працаваў у аддзеле супрацоўніцтва з краінамі былога сацыялістычнага блёку. Гэта было цікава - суправаджаць вялікія канцэрны на рынак Расеі, Украіны, дапамагаць ім пашыраць там свой бізнэс”.
Аднак далей сталася так, што Віталь усё ж вярнуўся да свайго захапленьня музыкаю і пачаў працаваць у галіне музычнага бізнэсу...
(Шкляраў: ) "Займаюся цяпер музычным бізнэсам, папулярызацыяй артыстаў з Усходу на рынках ў Нямеччыне. Цяпер зьяўляюся эксклюзіўным уладальнікам ліцэнзіі і прадстаўляю тут праект "Сярога"".
Гэты музычны праект “Сярога”, пра які сказаў Віталь і які прадугледжвае выступленьні ў Нямеччыне вядомага сьпявака ў стылі рэп Сяргея Пархоменкі, ці як яго называюць і ведаюць у Беларусі “Сярога”, зьяўляецца сумеснай ініцыятывай двух сяброў.
Сяргей Пархоменка – гэта і ёсьць той самы сябра Віталя Шклярава, зь якім яны разам вучыліся ў Нямеччыне. У той час, калі Віталь працаваў у фірмах, ягоны сябра Сяргей распачаў кар’еру прафэсійнага сьпевака.
(Шкляраў: ) "Гэты праект – ня першы, у якім мы працуем разам з Сяргеем, да гэтага былі іншыя праекты. Праект "Сярога" вельмі цікавы і выклікае вялікую ўвагу нямецкай публікі. Я думаю таму, што выканаўца настолькі шырокапрофільны, настолькі харызматычны. Дасканала валодае нямецкай моваю, можа кантактаваць з журналістамі на нямецкай мове”.
Віталь Шкляраў ажыцьцяўляе зараз у Нямеччыне сваю ідэю пра тое, каб дапамагаць музыкантам зь Беларусі, Расеі і іншых былых савецкіх рэспублік пракласьці найбольш кароткі і найменш складаны шлях у эўрапейскія канцэртныя залі, да эўрапейскага слухача ўвогуле.
(Шкляраў: ) "Я зьяўляюся суладальнікам адной маленькай гандлёвай маркі, маленькай, але дастаткова ўдалай. Гэта як раз тая ідэя, тая рэалізацыя, якая была задуманая мною ад пачатку – стварыць плятформу для прафэсійнай работы музыкантаў на Захадзе, адкрыць ім сюды дарогу без цяжкасьцяў, безь бюракратыі, якая чакае іх пры супрацоўніцтве з афіцыйнымі структурамі, ці вялікімі фірмамі. Як былы музыкант, я ведаю наколькі гэта цяжка змагацца зь нейкімі банальнымі арганізацыйнымі праблемамі. Павінны быць такія людзі, як мы, якія ведаюць, што важна для музыканта, што трэба таленавітаму чалавеку, каб разьвіцца ў прафэсійным пляне. Сёньняшняя практыка паказвае, што вялікія фірмы зь іх вялізнымі структурамі, недастаткова функцыянальныя з-за іх вялізнага апарату і доўгіх шляхоў вырашэньня. Я працаваў у вялікіх кампаніях і ведаю наколькі цяжка там прымаюцца рашэньні, узгадненьне іх ідзе ад аднаго аддзелу да другога, перакідваецца з аднаго стала на другі і праходзяць тыдні, які часта проста жыцьцёва важныя".