Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыя пратэсту чальцоў "Хамас"


ГАЗА. Тут прадстаўнікі групоўкі “Хамас” правялі сёньня дэманстрацыю пратэсту. Яны заявілі, што калі габрэі правядуць у нядзелю дэманстрацыю у раёне Храмавай гары, то іх групоўка ня будзе выконваць умовы замірэньня, пра якое было дамоўлена месяц таму. Храмавую гару ў Ерусаліме, сьвятое месца для мусульманаў і юдэяў, ахоўваюць некалькі тысячаў ізраільскіх паліцыянтаў. Яны засьцерагаюцца, што ізраільскія экстрэмісты арганізуюць у гэтым раёне правакацыі, каб сарваць заплянаваны вывад ізраільскіх войскаў з Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG