БІШКЕК. Парлямэнт Кыргызстану сёньня зноў паспрабуе афіцыйна зацьвердзіць адстаўку зрынутага прэзыдэнта Аскара Акаева. Напярэдадні разгляд пытаньня адклалі, бо не было кворуму. Акаеў падпісаў заяву аб адстаўцы ў Маскве ў панядзелак. Сёньня ж Вярхоўны суд Кыргызстану разгледзіць справу пра рэабілітацыю аднаго зь лідэраў апазыцыі Фэлікса Кулава, які быў асуджаны 5 гадоў таму і вызвалены 24 сакавіка, калі да ўлады прыйшла апазыцыя.