Прадстаўнікі “Беларускай Уніі” з Бэльгіі і Чэхіі наведалі нямецкую сталіцу на запрашэньне былога кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі спадара Ганса-Георга Віка. Беларусы мелі шэраг сустрэчаў у нямецкім парлямэнце – Бундэстагу, а таксама ў міністэрстве замежных справаў Нямеччыны.
Як паведаміў Радыё Свабода каардынатар “Беларускай Уніі” Ігар Лазарчук, нямецкіх суразмоўцаў цікавіла перадусім палітычная сытуацыя ў Беларусі, а таксама праблемы, зьвязаныя з арганізацыяй дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці па-за межамі афіцыйнай эўрапейскай праграмы ТАСІС.
Нямецкія ўрадоўцы і парлямэнтары пыталіся таксама пра тое, каго зь беларускіх чыноўнікаў належыць унесьці ў пашыраны сьпіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
Спадар Лазарчук адзначыў таксама, што нямецкія палітыкі актыўна цікавяцца беларускімі падзеямі, а некаторыя зь іх вельмі добра арыентуюцца ў тым, што адбываецца ў Беларусі.