У прамове падчас цырымоніі ўручэньня прэміі Андрэй Саньнікаў сказаў, што ня лічыць гэту прэмію пэрсанальнай. “Я з падзякай прымаю яе ад імя ўсіх тых, хто змагаецца за павагу да правоў чалавека і дэмакратыю ў маёй роднай Беларусі. Гэтая прэмія зьяўляецца прызнаньнем мужнасьці тых, хто аддаў сваё жыцьцё, змагаючыся з таталітарызмам, – Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага, тых, хто сёньня знаходзіцца ў турмах за свае погляды і прыхільнасьць да ідэалаў свабоды і дэмакратыі, – маіх сяброў Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева”.
Ул. інф. Прэмія ў галіне правоў чалавека імя былога канцлера Аўстрыі Бруна Крайскага была ўручана сёньня ў Вене міжнароднаму каардынатару беларускай грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” Андрэю Саньнікаву.
Самае папулярнае
1