Самалёт зьнік з экранаў радараў амаль адразу ж пасьля ўзьлёту і толькі на наступны дзень выратавальнікі знайшлі яго на дне возера Вікторыя, за тры кілямэтры ад берагавой лініі. 2 красавіка целы шасьцярых загінулых беларусаў былі дастаўленыя ў Беларусь рэйсам малдаўскай авіякампаніі “Airline transport Іnc.”, якая летась наняла беларускі экіпаж дзеля працы ў краінах Афрыкі. Апроч грамадзянаў Беларусі, у аўтакатастрофе загінулі яшчэ два расейцы. Сёньня пры ўдзеле вялікай колькасьці авіятараў і чыноўнікаў Дзяржаўнага камітэту авіяцыі пілёты былі пахаваныя побач адзін з адным на Ўсходніх могілках.
Дагэтуль не расшыфраваныя зьвесткі “чорных скрыняў”, паднятых з возера Вікторыя, таму асноўнай прычынай трагедыі па-ранейшаму лічыцца чарада птушак, якая патрапіла ў рухавікі самалёту. Адзін зь беларускіх лётчыкаў, Віктар Корзун, выказаў меркаваньне, што чарговая трагедыя, у якой загінулі беларускія пілёты, наўрад ці спыніць тэндэнцыю на ад’езд па сумнеўных кантрактах у праблемныя рэгіёны. Аднак асабіста ён вырашыў больш у такіх авантурах ня ўдзельнічаць.
(Корзун: ) “Калі кожны займаецца сваёй справай, то асабліва засьцерагацца няма чаго. Але калі пачынаюць лезьці куды ня трэба, цікавіцца чымсьці адметным — здабычай алмазаў і г.д., то гэта можа дрэнна скончыцца. Тут яшчэ і Масква завязаная, таму не хачу больш ні ўва што гэта лезьці”.