Фалькены — гэта сетка няўрадавых арганізацыяў, што працуюць зь дзецьмі і падлеткамі. Беларускія фалькены пачалі аб’ядноўвацца ў нацыянальную сетку адносна нядаўна: толькі ўзімку яны зладзілі свой першы арганізацыйны сход.
Стварэньнем уласна віцебскай суполкі займаўся студэнт гістарычнага факультэту Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сяргей Бярозка, ён жа і ачоліў яе пасьля ўстаноўчага сходу.
Вось што спадар Бярозка распавёў пра гісторыю ўласна фалькенаўскага руху, а таксама пра пляны фалькенаў у Віцебску:
(Бярозка: ) “Фалькен” перакладаецца зь нямецкай мовы як “сокал”. Фалькенаўскі рух зьявіўся больш як 100 год таму ў краінах Заходняй Эўропы – краінах, дзе было найбольш разьвітая сацыял-дэмакратыя, гэта Швэцыя і Нямеччына. Тут, на Беларусі, фалькены працуюць супольна з “Маладой Грамадой”, і наша праца арыентаваная на падлеткаў ад 14-ці да 17-ці гадоў. Мы плянуем ствараць розныя дыскусійныя клюбы, клюбы па вывучэньні гісторыі, традыцыяў, праводзіць тэатралізаваныя дзеі, каб падлеткі ўсьведамлялі сябе пэўнай грамадзкай супольнасьцю”.
Віцебскія фалькены бралі ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 25-га сакавіка. Менавіта гэтых маладых людзей, якія прыйшлі да помніка Ўладзімеру Караткевічу чытаць вершы і сьпяваць песьні, разагналі супрацоўнікі АМОНу. Праўда, тады суполка фалькенаў яшчэ не абвясьціла пра сваё стварэньне. А на сёньняшні дзень у яе ўваходзяць 15 чалавек. Устаноўчы сход віцебскіх фалькенаў адбыўся 30 сакавіка.
А яшчэ праз некалькі дзён у Віцебску прайшоў устаноўчы сход яшчэ адной сацыял-дэмакратычнай суполкі – быў створаны клюб імя Алаізы Пашкевіч. Як распавялі тамтэйшыя актывісты, імя клюба абіралася праз таемнае галасаваньне, і бальшыня пагадзілася менавіта на гэткі назоў – у гонар вядомае дзяячкі беларускай сацыял-дэмакратыі.
Такім чынам, на Віцебшчыне цяпер супольна працуюць дзьве моладзевыя плыні сацыял-дэмакратаў: гэта аршанская суполка Маладых сацыял-дэмакратаў, створаная пазалетась у рэчышчы Сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада, і дзьве новыя віцебскія суполкі “Маладой грамады”. Зрэшты, прадстаўнікі і адной, і другой плыняў цяпер гавораць пра магчымасьць іхнага аб’яднаньня.