Лінкі ўнівэрсальнага доступу

57% палякаў задаволеныя ўступленьнем у Эўразьвяз


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пасьля 11 месяцаў сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе большасьць палякаў перакананыя ў тым, што 1 траўня мінулага году Польшча зрабіла правільны крок.

Паводле дадзеных апошняга апытаньня грамадзкай думкі, 57% дарослых палякаў задаволеныя тым, што іхная краіна далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Толькі кожны дзесяты жыхар Польшчы лічыць, што гэта быў дрэнны крок, а 27% апытаных заяўляюць, што далучэньне да Эўразьвязу ня мела ані добрага, ані дрэннага ўплыву на краіну.

Адметна, што найбольш сяброўства ў Аб’яднанай Эўропе цэняць людзі з вышэйшай адукацыяй.

Палякі застаюцца аптымістамі што да сяброўства ў Аб’яднанай Эўропе нягледзячы на тое, што пераважная большасьць зь іх заяўляе пра падвышэньне цэнаў на тавары штодзённага карыстаньня.

Значная частка жыхароў Польшчы перакананая таксама, што дзякуючы далучэньню да Эўрапейскага зьвязу падвысілася значэньне іхнай краіны на міжнароднай арэне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG