Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа прафсаюзнага лідэра зноў трапіла ў суд


Алег Супрунюк, Берасьце Кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянціна Лазарэнкава сёньня выклікалі ў Маскоўскі РАУС Берасьця.

Міліцыянты паведамілі спадару Лазарэнкаву, што супраць яго па-ранейшаму высунутае абвінавачваньне ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку гораду ў часе страйку берасьцейскіх прадпрымальнікаў.

У другой палове дня 30 сакавіка складзены на Валянціна Лазарэнкава адміністрацыйны пратакол трапіў у суд Маскоўскага раёну Берасьця, аднак пасьля доўгіх кансультацыяў разглядаць гэтую справу сёньня суддзя Марыя Леванчук адмовілася. Суд над спадаром Лазарэнкавым можа адбыцца 31 сакавіка.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG