Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Newsweek”: Чарговая костка даміно – Беларусь


Ул. інф. “Большасьць назіральнікаў мяркуе, што чарговай косткай даміно падзе Беларусь” – гаворыцца ў артыкуле, прысьвечаным падзеям ў Кіргізстане, надрукаваным у апошнім нумары часопісу “Newsweek”.

Публікацыя ілюстраваная фотаздымкамі маніфэстантаў у Бішкеку і разгону дэманстрацыі ў Менску. Аўтар артыкулу піша пра акцыю пратэсту ў Менску 25 сакавіка, пра тое, што з прыкладна 1000 дэманстрантаў 150 былі арыштаваная. “Newsweek” цытуе міжнароднага каардынатара “Хартыі-97” Андрэя Саньнікава, які гаворыць, што зараз назіраецца трэцяя хваля дэмакратызацыі, якая аднак пакуль не закранае Беларусь. Саньнікаў мяркуе, што пакуль людзі ня выйдуць на вуліцы, нічога ў Беларусі ня зьменіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG