На думку экспэртаў Дзярждэпартамэнту, “сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нездавальняючай, і ў асобных галінах пагоршылася; улада працягвае адмаўляць права грамадзянаў зьмяніць урад”. У Беларусі “па-ранейшаму абмяжоўваецца свабода слова, прэсы, сходаў”, а судовая ўлада “не зьяўляецца незалежнай”.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што журналісты, настроеныя крытычна, “прыцягваюцца да адказнасьці за распаўсюд непраўдзівых зьвестак”. Прыводзіцца прыклад, што цягам году прыпыненая або спыненая дзейнасьць 25-ці незалежных газэт. Узмацняюцца і без таго “сур’ёзныя абмежаваньні правоў рабочых”, урад “запалохвае апазыцыйныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні”. Карацей, крытыка амаль па ўсіх галінах.
Беларускія праваабаронцы і палітыкі ўспрынялі гэты дакумэнт па-рознаму. Вось меркаваньне выканаўчага дырэктара Беларускага Хэльсынскага Камітэту Алега Гулака:
(Гулак: ) “Чарговая справаздача сьведчыць пра тое, што гэтая праблема застаецца ня толькі праблемай на словах, але і прадметам рэальнай цікавасьці, рэальным накірункам дзейнасьці па дэмакратызацыі міжнароднай супольнасьці, у тым ліку і Злучаных Штатаў. Апошнія падзеі, якія мы бачылі 25 сакавіка, падзеі з Марынічам, Шумчанкам, Статкевічам ды іншымі сьведчаць, што сытуацыя пагаршаецца. І таму вельмі важна, каб міжнародная супольнасьць сачыла, мела цікавасьць да гэтага і выпрацоўвала адэкватныя меры ўзьдзеяньня на кіраўніцтва краіны, якое робіць такім чынам”.
Афіцыйнай рэакцыі МЗС Беларусі на гэты дакумэнт яшчэ не было. Я папрасіла пракамэнтаваць яго вядоўцу тэлепраграмы Беларускай тэлевізіі “Правы чалавека. Погляд ў сьвет” Яўгена Новікава.
(Новікаў: ) “У мяне няма камэнтароў Радыё “Свабода”. Проста даваць камэнтары Радыё “Свабода”… Няма камэнтароў”.
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Вольга Абрамава выказалася такім чынам:
(Абрамава: ) “Гэтыя дакумэнты адрасаваныя не Палаце прадстаўнікоў. Гэта ж не Кангрэс ЗША зьвяртаецца да Палаты прадстаўнікоў. Гэтыя дакумэнты адрасаваныя палітычнаму кіраўніцтву краіны. Натуральна, у кожнага дэпутата сваё меркаваньне можа быць”.
Вольга Абрамава патлумачыла, што калі хтосьці з дэпутатаў выступіць з прапановай разгледзець ці абмеркаваць гэты дакумэнт у камісіі ці на сэсіі, то пытаньне можа быць уключанае ў парадак дня.
У камэнтары прэс-сакратара беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэя Савіных наконт учорашняга выступу спэцдакладчыка Адрыяна Сэвэрына на 61-й сэсіі Камісіі ААН па правах чалавека ў Жэнэве ўзгадваецца, што ў прамове спадара Сэвэрына “багата цытуецца даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб правах чалавека, прычым без спасылак на крыніцу”.
А вось меркаваньне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Касьцяна:
(Касьцян: ) “Злучаныя Штаты Амэрыкі ня маюць аніякіх правоў, аніякіх абавязкаў крытыкаваць становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Кітайцы надрукавалі зьвесткі аб парушэньні правоў чалавека ў ЗША. Злучаным Штатам ёсьць над чым працаваць, няхай працуюць і дакажуць ўсяму сьвету, што ў іх з гэтай праблемай усё вырашана. Па-другое, я лічу, што ў нас няма ніякай патрэбы зважаць на розныя заявы Злучаных Штатаў Амэрыкі”.
Міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў прытрымліваецца іншага пункту гледжаньня, але рэакцыяй афіцыйных палітыкаў не зьдзіўлены:
(Саньнікаў: ) “Нельга чакаць нейкай іншай афіцыйнай рэакцыі, толькі адмоўнай, і казаць, што нельга ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржавы. Але ж такая адзнака міжнароднымі арганізацыямі, асобнымі краінамі, Злучанымі Штатамі, я лічу, зьяўляецца падпоркам для паляпшэньня сытуацыі на Беларусі. Таму што вельмі важна адчуць, што дэмакратычная апазыцыя знаходзіць паразуменьне ня толькі ў самой Беларусі, але і ў міжнароднай супольнасьці. Я думаю, што зараз ня так шмат людзей, хто заплюшчвае вочы на міжнародную рэакцыю. Такія ацэнкі, можа, не да ўсіх людзей, але да больш сьвядомых усё ж такі даходзяць і празь іх распаўсюджваюцца”.