МАСКВА. Прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў гатовы пайсьці ў адстаўку, калі па вяртаньні на радзіму яму будзе гарантаваная бясьпека. Пра гэта ён заявіў ва аўторак першаму каналу расейскага тэлебачаньня. Раней у інтэрвію радыёстанцыі "Эхо Москвы" Акаеў заявіў, што ён ня бачыць ніякіх прычынаў або апраўданьняў, каб пайсьці ў адстаўку. Адзінай легітымнай уладай у Кіргізстане ён лічыць новаабраны парлямэнт, і можа весьці перамовы толькі са сьпікерам новага парлямэнту Амурбекам Тэкебаевым. Тэкебаеў у сваю чаргу сказаў, што гатовы сустрэцца з Акаевым, але толькі каб прыняць ад яго заяву аб адстаўцы. Прэзыдэнт Кіргізстану пакінуў краіну пасьля масавых акцый пратэсту апазыцыі і цяпер знаходзіцца ў Падмаскоўі.