Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача ААН пра парушэньні правоў чалавека ў КНДР


ЖЭНЭВА. Назіральнік ААН у справах правоў чалавека заявіў, што Паўночная Карэя мусіць ужыць неадкладныя захады і спыніць далейшыя парушэньні правоў чалавека. У сваёй новай справаздачы назіральнік ААН Вітыт Мунтабгорн заявіў, што Пхэньян не трымаецца прызнаных у сьвеце правілаў захаваньня правоў чалавека. Паводле яго, Паўночная Карэя мусіць прыстасаваць сваё заканадаўства да міжнародных патрабаваньняў у гэтай галіне і выконваць падпісаныя ёю чатыры міжнародныя пагадненьні супраць парушэньня правоў чалавека. Прадстаўнік Паўночнай Карэі ў ААН абверг факты, згаданыя ў справаздачы.
XS
SM
MD
LG