Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як Вы адзначаеце Вялікдзень і што гэтае сьвята азначае для Вас?”
(Мужчына: ) “Нічога. Але мы гараджане, і павінныя бываць усюды, дзе штосьці адбываецца. І ня больш за тое”.
(Жанчына: ) “Я яго помню зь дзяцінства, гэта ж Хрыстос уваскрос. І бабуля, і прабабуля адзначалі”.
(Мужчына: ) “Мы цяпер сьвяткуем усёй сям’ёй. А бацькі камуністы былі, для іх гэтае сьвята нічога не азначала”.
(Юнак: ) “Гэта сьвята абуджэньня вясны і ўсяго добрага. І кожны год мы спадзяемся на лепшае, і яно прыйдзе, для нас і нашай краіны, бо Хрыстос недарэмна памёр за нас. Ягоная ахвяра прывядзе да сьвятла”.
(Дзяўчына: ) “Гэта сямейнае сьвята радасьці, шчасьця і абуджэньня, бо Ён уваскрос і Ён жывы”.
(Дзяўчына: ) “Гэта галоўнае сьвята усіх беларусаў. Жадаю ўсім сьвятла і дабра”.
(Мужчына: ) “Перш-наперш – надзея і шчасьце. І ўпэўненасьць у тым, што ўсё будзе цудоўна”.
(Кабета: ) “Бог нас уратаваў, і мы будзем мець жыцьцё вечнае”.
(Старая: ) “Пасха, вядома ж, як Бог дасьць, так і адсьвяткую, слава Богу, пражыла 75 гадоў і сьвяткавала штогод. Пры Польшчы жыла, вучыла рэлігію, катэхізм. Цяпер, Дзякуй Богу, усё вярнулася, а то ж хацелі сьвет перакуліць. А цяпер Бог прыхіліўся да людзей”.
(Дзяўчына: ) “Радаснае пачуцьцё таго, што Бог выратаваў цябе і заўсёды з табой!”
(Малы: ) “Злыя людзі забілі Пана Бога, а потым прыбілі яго цьвікамі на крыж. А сёньня ён уваскрос і стаў жывы. І мы будзем сёньня есьці пірагі й яйкі”.