Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісанае "Новае партнэрства Японіі і Францыі"


ТОКІО. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак знаходзіцца зь візытам у Японіі. Яоныя перамовы з прэм’ер-міністрам Дзюн’іціра Каідзумі завяршыліся ўхваленьнем сумеснай дэклярацыі “Новае партнэрства Японіі І Францыі”. Бакі канстатавалі супадзеньне пазыцыяў у бальшыні пытаньняў і выказаліся за наданьне новага імпульсу двухбаковым стасункам. Лідэры Японіі і Францыі заклікалі КНДР вярнуцца за стол шасьцібаковых перамоваў дзеля зьніжэньня атамнай напружанасьці на Карэйскай паўвыспе. Бакі абмеркавалі таксама намер Эўрапейскага Зьвязу скасаваць эмбарга на пастаўкі зброі Кітаю. Каідзумі выказаўся катэгарычна супраць.
XS
SM
MD
LG