БАНГКОК. У Тайляндзе ў выніку выбуху бомбы, закладзенай пад цягніком, параненыя як найменей 15 паліцыянтаў і рамонтнікаў. Пасьля выбуху пачалася страляніна. Паліцыя абвінавачвае ў арганізацыі нападу ісламскіх экстрэмістаў, якія вядуць узброеную барацьбу за стварэньне мусульманскай дзяржавы на поўдні Тайлянду.