БАГДАД. За мінулыя суткі ірацкія вайскоўцы затрымалі прынамсі 120 паўстанцаў ля гораду Кербала. Некалькі паўстанцаў былі забітыя. Трое амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі ў Іраку за мінулыя суткі. Як паведамляе камандаваньне, у паўднёва-заходнім раёне Багдаду падарваўся на міне аўтамабіль з вайскоўцамі. Двое загінулі, двое былі параненыя. Яшчэ адзін вайсковец быў забіты ў пятніцу падчас апэрацыі ў правінцыі Анбар. Падрабязнасьці інцыдэнту невядомыя