ВАТЫКАН. Папа Рымскі Ян Павал Другі ўпершыню за 26 гадоў пантыфікату ня возьме ўдзелу ва ўрачыстасьцях на Вялікдзень. На пачатку сакавіка 84-гадовы кіраўнік рымска-каталіцкай царквы перанёс апэрацыю на гартані і пакуль ня можа гаварыць. Ля Калізэя ў Рыме некалькі соцень вернікаў узялі ўдзел у Крыжовым ходзе з нагоды Перадвелікоднай пятніцы. Прадстаўнік Ватыкану зачытаў зварот Яна Паўла Другога. Рымска-каталіцкая царква сёлета адзначае Вялікдзень -- сьвята Уваскрашэньня Хрыстова – 27 сакавіка, праваслаўныя цэрквы – 1 траўня.