У той час, як міжнародная супольнасьць называе беларускі рэжым дыктатурай, спадар Сэвэрын рэкамэндуе наладзіць “канструктыўны дыялёг зь беларускімі ўладамі”. Гаворыць Ірына Красоўская:
(Красоўская: ) “Я не чакала, што спадар Сэвэрын здрадзіць Беларусі — іншымі словамі я не магу гэта назваць, толькі здрада. Таму што ён паспрабаваў зьнішчыць вынік, якога дасягнулі Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы, Эўразьвяз, ЗША ў разуменьні сытуацыі ў Беларусі. Спадар Сэвэрын згадаў сытуацыю са зьніклымі — дзякуй яму за гэта. Але, я лічу, мы са спадаром Сэвэрынам ідзем зусім рознымі шляхамі. У нас цалкам прынцыповыя адрозьненьні ў пазыцыі. Я лічу, што ніякія кампрамісы, перамовы з уладай для ўрэгуляваньня праблемаў з правамі чалавека проста немагчымыя.
Даклад спадара Сэвэрына падарваў ня толькі яго міжнародны аўтарытэт, але і аўтарытэт арганізацыі, якую ён прадстаўляе. Я лічу, што Камітэту па правах чалавека ААН неабходна зрабіць вельмі сур’ёзныя крокі, каб узьняць свой аўтарытэт. Ім трэба замяніць спэцдакладчыка па Беларусі на чалавека больш кампэтэнтнага ў гэтай галіне. А па-другое, Камітэту неабходна пракантраляваць выкананьне сваіх жа рашэньняў. Я маю на ўвазе рэзалюцыю 2003 году і рэзалюцыю 2004 году. Толькі тады, магчыма, штосьці зьменіцца і ў самой Беларусі”.