Сёлетнім ляўрэатам штогадовае прэміі імя Францішка Багушэвіча журы Беларускага ПЭН-цэнтру абвесьціла айца Аляксандра Надсана.
Ён ганараваны за кнігу “Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус”, якая пры канцы мінулага году выйшла ў выдавецтве “БелФранс”. У гэтай кнізе ўзнаўляюцца малавядомыя і недасьледаваныя старонкі гісторыі Беларускай грэка-каталіцкае царквы ў ХХ стагодзьдзі.
Мы патэлефанавалі з гэтае нагоды айцу Аляксандру Надсану ў Лёндан, дзе ён шмат гадоў служыць у беларускай грэка-каталіцкай царкве імя сьвятых Пятра і Паўла і апекуецца бібліятэкай імя Францішка Скарыны.
(Надсан: ) “Калі я пісаў пра біскупа Сіповіча, я думаў, што гэта была асоба, пра якую варта, каб беларусы ведалі. Па-другое, хацеў паказаць цярністы шлях нашай грэка-каталіцкае царквы нават у ХХ стагодзьдзі. Праўда пра нашую гісторыю памалу будзе адкрывацца. І думаю, што мая кніга пра біскупа Сіповіча — гэтаксама адкрыцьцё часткі той праўды, якая да гэтага часу была няведамая для агулу беларусаў”.
Цырымонія ганараваньня айца Аляксандра Надсана прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру адбудзецца ў часе правядзеньня Чацьвертага зьезду беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, які плянуецца правесьці ў Менску сёлета ў ліпені.