Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць ахвяраў памылковай перастрэлкі ў Іраку


БАГДАД: У выніку памылковай перастрэлкі паміж ірацкай паліцыяй і арміяй недалёка ад мяжы з Сырыяй загінулі 5 чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Рабія недалёка ад Масулу, пасьля таго як адны адным палічылі за паўстанцаў. Начальнік мясцовай паліцыі Халаф паведаміў, што загінулі тры салдаты і два паліцыянты. Сёньня ў горадзе Фалуджа, дзе аднавіліся перастрэлкі паміж паўстанцамі і сіламі бясьпекі, была ўведзеная каменданцкая гадзіна. Сёньня ў Багдадзе пратэставалі супраць недастатковых сродкаў бясьпекі сотні супрацоўнікаў электраэнэргэтыкі.
XS
SM
MD
LG