ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Паўночную Карэю вярнуцца за стол шматбаковых перамоваў аб яе ядзернай праграме. “ У Кім Чэн Іра ёсьць шлях наперад, і гэта ягоны выбар, --- сказаў амэрыканскі лідэр. Мы зрабілі выбар на карысьць перамоваў, Кітай зрабіў выбар, іншыя краіны. Дзеля міра, спакою і стабільнасьці Кім Чэн Ір павінен прыслухацца”, заклікаў Джордж Буш.