БЭЙРУТ. Як найменей тры чалавекі загінулі і яшчэ некалькі былі праненыя ў выніку выбуху ў горадзе Касьлік недалёка ад Бэйрута. Пакуль ніхто не ўзяў адказнасьці за выбух у гандлёвым цэнтры. У Касьліку жывуць пераважна хрысьціяне. Сытуацыя ў Лібане і стасункі паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны абвастрыліся пасьля забойства ў сярэдзіне лютага былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры.