Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акаеў гаворыць пра законнасьць выбараў


БІШКЕК. Новы парлямэнт Кіргізіі скочыў сёньня сваю першую сэсію, прыняўшы рэзалюцыю з заклікам да прэзыдэнта краіны Аскара Акаева увесьці надзвычайнае становішча. Раней сёньня, выступаючы перад парлямэнтам Акаеў заявіў, што ня хоча рабіць такі крок. Ён сказаў, што не зьбіраецца падаваць у адстаўку і назваў сапраўднымі вынікі нядаўніх выбараў. Акаеў сказаў дэпутатам, што хваляваньні ў паўднёвай частцы краіны будуць узятыя пад кантроль без шырокага ўжываньня сілы. Тым часам ў шэрагу кіргіскіх гарадоў працягваюцца пратэсты супраць вынікаў выбараў. Кіргіская апазыцыя называе гэтыя вынікі сфальшаванымі. Некаторыя замежныя назіральнікі таксама заявілі пра парушэньні падчас выбараў. Удзельнікі пратэстаў захапілі адміністрацыйныя будынкі ў трох гарадах. Раней прэсавы сакратар Акаева, Абдзіл Сэгізбаеў заявіў, што за пратэстамі ў паўднёвых Ошскім і Джэлалабадзкім рэгіёнах стаяць крымінальныя элемэнты, і што апазыцыя больш не кантралюе сытуацыю ў гэтых рэгіёнах.
XS
SM
MD
LG