19 сакавіка сацыял-дэмакраты хацелі сабрацца, як і месяц таму, у матэлі-кэмпінгу пад Менскам. Аднак гэтым разам кіраўніцтва матэлю нечакана адмовілася ад папярэдняй дамоўленасьці, спаслаўшыся на адсутнасьць электрычнасьці, хаця яна – а зьезд хацелі пачаць а 12-й гадзіне дня – дэлегатам была зусім не патрэбная.
Аляксандар Казулін, паводле яго словаў, прапанаваў заплаціць за арэнду фае матэлю беларускія грошы, эквівалентныя адной тысячы даляраў, аднак і ад гэтай прапановы адмовіліся. Тады было вырашана перанесьці зьезд на іншы дзень, а 180 дэлегатаў з розных куткоў Беларусі накіраваліся на аўтобусах ў комплекс “Журавінка” на абед. Там ім спачатку прынесьлі салаты, але потым, калі ў “Журавінку”, як сьцьвярджае спадар Казулін, прыбылі супрацоўнікі спэцслужбаў, кіраўніцтва комплексу адмовілася далей абслугоўваць прысутных. Пасьля чаго дэлегаты пачалі разьяжджацца па сваіх рэгіёнах.
Аляксандар Казулін абвінаваціў у зрыве зьезду ўлады:
(Казулін: ) “Пытаньне такое: дзе правы нашых грамадзянаў, дзе правы нашага народу? Улада баіцца, проста ўжо вельмі баіцца волі народа. Гэта сёньня прадэманстравана цалкам”.
Арганізатары зьезду, калі яны пабачылі такое парушэньне іх правоў, не спрабавалі паўплываць на сытуацыю непасрэдна на месцах – ні ў матэлі, ні ў “Журавінцы”. Я назіраў за ўсім непасрэдна на ўласныя вочы, і таму магу сказаць, што сацыял-дэмакраты паводзілі сябе карэктна. Ніякіх спробаў сілавога вырашэньня праблемы не было, магчыма таму ніхто з арганізатараў неадбытага зьезду ня быў затрыманы.
На разьвітаньне зрабілі агульныя здымкі дэлегатаў, як было сказана, для гісторыі Беларусі, спадар Казулін падзякаваў дэлегатам за падтрымку і вытрымку. А ў размове з журналістамі ён сказаў наступнае: улады вельмі спадзяваліся, што сацыял-дэмакраты зробяць нейкія парушэньні закону:
(Казулін: ) “Уся справа ў тым, што ад нас чакаюць, што мы скарыстаем нелегітымныя дзеяньні. Але гэтага яны ад нас не дачакаюцца. Мы – людзі адукаваныя, інтэлігентныя, граматныя. І кулаку калгаса хочам супрацьпаставіць розум прафэсара”.
Сацыял-дэмакраты плянуюць сабрацца яшчэ раз дзесьці тыдні праз два-тры. Вось што сказаў мне з гэтай нагоды Мечыслаў Грыб, які зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады:
(Грыб: ) “Будзе зьезд, будзем ставіць пытаньне, будзем зьбірацца. Мы ж партыі, мы ж афіцыйна зарэгістраваныя палітычныя партыі. І мы маем права на зьезд, мы ж нічога не хаваем. Мы маем права на аб’яднаньне, і нічога супрацьзаконнага мы не робім. Але ўлады так баяцца ўсяго, што – жах! Гэта ж трэба так парушаць правы! Цяпер табе ў рэстарацыі могуць даць альбо не даць паесьці за твае ж грошы адпаведна тваім поглядам на ўладу. Калі ты ўладу падтрымліваеш, дык можаш прыйсьці і паесьці. А калі не, дык улада не дазволіць нават прыватнай рэстарацыі цябе карміць”.