Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы Дзяржсакратара ЗША з кітайскім кіраўніцтвам


ПЭКІН. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс абмеркавала сёньня ў Пэкіне з кітайскім кіраўніцтвам пэрспэктыву аднаўленьня перамоваў аб ядзернай праграме КНДР ды іншыя праблемы міжнароднай палітыкі. Закрануўшы нядаўна прыняты ў Кітаі закон, які прадугледжвае ўжываньне сілы супраць Тайваню ў выпадку, калі ён абвесьціць незалежнасьць, Дзяржсакратар ЗША заклікала Пэкін да мірнага вырашэньня праблемы. Райс таксама выказала надзею на далейшае разьвіцьцё стасункаў паміж ЗША і Кітаем на глебе ўзаемнай павагі. Пэкін – канечны пункт паездкі Дзяржсакратара ЗША па краінах Азіі.
XS
SM
MD
LG