Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус на поўдні Японіі


ТОКІО. Прынамсі адзін чалавек загінуў і каля 400 былі параненыя ў выніку моцнага землятрусу на поўдні Японіі. Сіла падземных штуршкоў ля ўзьбярэжжа выспы Кюсю склала 7 балаў паводле шкалы Рыхтэра. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, разбураныя некалькі будынкаў і дарог, парушана газа- і водазабесьпячэньне, пашкоджаныя лініі электраперадач. Спынены рух цягнікоў, абвешчана папярэджаньне аб небясьпецы цунамі.
XS
SM
MD
LG