Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярданскі суд завочна прысудзіў да 15 гадоў турмы лідэра экстрэмісцкай групоўкі аз-Заркаўі


АМАН. У Ярданіі ваенны суд завочна прысудзіў да 15 гадоў турмы лідэра экстрэмісцкай групоўкі Абу Мусаба аз-Заркаўі. Яму выставілі абвінавачаньні ў арганізацыі выбуху ля амбасады Ярданіі ў Багдадзе ў жніўні 2003 году, у выніку якога загінулі 18 чалавек. Хаўрусьніка аз-Заркаўі прысудзілі да трох гадоў зьняволеньня. Аз-Заркаўі хаваецца ў Іраку. Экстрэмісцкая групоўка, якую ён узначальвае, датычная да шматлікіх нападаў на вайскоўцаў сілаў кааліцыі, а таксама да выкраданьня і забойства замежных закладнікаў.
XS
SM
MD
LG