У сёньняшнім нумары “Белорусская деловая газета” аналізуе падрыхтоўку беларускай апазыцыі да будучых прэзыдэнцкіх выбараў на прыкладзе парлямэнцкіх выбараў у гарадзенскай выбарчай акрузе №52. “Горадня можа стаць беларускім Нью-Гемпшырам – першым штатам, дзе за год да агульнанацыянальных, амэрыканскія партыі на папярэдніх выбарах вырашаюць, каго будуць вылучаць у прэзыдэнты”, піша БДГ. Артыкул называецца “Тэст на сталасьць”.
У артыкуле “Недакладны саюз” газэта аналізуе адбытае ў Маскве паседжаньне Савета міністраў так званай саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі. Так, магчымасьць увядзеньня з наступнага году расейскага рубля як адзінай валюты хоць і агучаная, але застаецца эфэмэрнай. Няма дакладнасьці ў справе павелічэньня транзыту газу й магчымага правядзеньня Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы. Ягоныя вынікі ўражваюць сваёй недакладнасьцю, піша БДГ.
Тэму бестэрміновага страйку прадпрымальнікаў сёньня закранаюць “Віцебскі кур’ер” і “Камсамольская праўда ў Беларусі”. “Ці застануцца ў краіне прадпрымальнікі?” – гэткае пытаньне ставіць “Камсамолка”. На пачатак году такіх у Беларусі было 185 тысячаў, але ці захаваецца гэтая колькасьць пасьля апошніх падзеяў? Газэта падае тыповы партрэт прадпрымальніка, прыводзіць магчымыя варыянты вырашэньня канфлікту, якія камэнтуюць спэцыялісты.
У артыкуле “Полацк турыстычны” газэта “Віцебскі кур’ер” паведамляе, на чым грунтуецца цікавасьць турыстаў да старажытнай крывіцкай сталіцы. Так, у Полацку каля 100 помнікаў гісторыі й культуры, 10 музэяў. Адзін зь іх – Полацкі музэй беларускага кнігадрукаваньня – атрымаў у падарунак унікальную кнігу “Рымскі Імшал”. Прадстаўнікі полацкай каталіцкай парафіі перадалі кнігу кіраўніцтву музэя разам зь лістом ад Кардынала Казіміра Сьвёнтка, у якім сярод іншага гаворыцца, што “гэтае выданьне, якое зьяўляецца выдатным працягам слаўных традыцый беларускага кнігадрукаваньня, распачатых нашым вялікім асьветнікам Францішкам Скарынам”.
А “Газэта Слонімская” зьмяшчае артыкул “Беларусам трэба адчуць нацыянальную годнасьць і нічога не баяцца”. Гэта інтэрвію з ураджэнцам гэтых мясьцінаў Барысам Данілюком, які ўжо 60 гадоў жыве на эміграцыі й ёсьць актывістам беларускай дыяспары ў ЗША, выдае ў Нью-Ёрку беларускія газэты й працуе сакратаром Аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пра жыцьцё ў эміграцыі, пра стаўленьне амэрыканцаў да Беларусі і пра тое, якой ёсьць сёньняшняя беларуская эміграцыя Амэрыкі – у “Газэце Слонімскай”.