Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы падазраваны ў арганізацыі замаху на Чубайса


МАСКВА. У расейскай сталіцы затрыманы падазраваны ў арганізацыі замаху на кіраўніка РАО "ЕЭС Расеі" Анатоля Чубайса. Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, гэта ваенны пэнсіянэр 1948 году нараджэньня, спэцыяліст ў дывэрсійных апэрацыях і мінна-выбуховай справе. У ягонай кватэры і гаражы правялі ператрус і знайшлі тратылавую шашку і паляўнічую зброю. Анатоль Чубайс заявіў, што мае ўяўленьне аб тым, хто можа стаяць за замахам на яго. Сьледзтва правярае дзелавыя сувязі Чубайса. Не выключана, што замах быў акцыяй запалохваньня. У чацьвер раніцай на Менскай шашы, па якой Чубайс ехаў у Маскву, выбухнула міна, пасьля чаго па аўтамабілі быў адкрыты агонь з аўтаматаў. Чубайс, яго кіроўца і ахова не пацярпелі
XS
SM
MD
LG