ЛЁНДАН. У сталіцы Вялікай Брытаніі распачалася канфэрэнцыя ў пытаньнях ядзернай бясьпекі і барацьбы з тэрарызмам у гэтай галіне. Форум арганізаваны Міжнародным агенцтвам у атамнай энэргіі. Адно з асноўных пытаньняў канфэрэнцыі – як не дапусьціць зьяўленьня ядзернай зброі ў рукох тэрарыстычных груповак.