БІШКЕК. Удзельнікі акцыяў пратэсту ў Кіргізстане ўзялі ў закладнікі прадстаўнікоў мясцовай улады ў горадзе Талас на поўначы краіны. Маніфэстанты заявілі, што ня выпусьцяць начальнікаў, пакуль вынікі нядзельнага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах ня будуць перагледжаныя ў судзе. Кыргызская апазыцыя вінаваціць улады ў сфальшаваньні вынікаў галасаваньня ў другім туры выбараў, што дазволіла прыхільнікам прэзыдэнта Аскара Акаева атрымаць бальшыню ў 75-асабовым парлямэнце. Сёньня Акаеў заявіў, што пратэстоўцы, якія трымаюць у закладніках начальнікаў, будуць пакараныя.