Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія ААН у правох чалавека разглядзець рэзалюцыю па Беларусі


Ул. інф. Сумесная рэзалюцыя Эўразьвязу і ЗША аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжаная на 61-й сэсіі Камісіі ААН па правох чалавека. Пра гэта паведаміў Эльдар Шубашыч, прэсавы сакратар міністра замежных спраў Люксэмбургу, які зараз старшынюе ў Эўразьвязе.

Сэсія пачалася ўчора ў Жэневе і працягнецца шэсьць тыдняў.

У лістападзе 2004 года рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі не абмяркоўвалася Генэральнай асамблеяй ААН у адпаведнасьці з рашэньнем Трэцяга камітэта ААН аб яе неразглядзе.

Нягледзячы на гэта, па ініцыятыве краінаў Эўразьвязу і ЗША рэзалюцыя па Беларусі будзе абмяркоўвацца ў Камісіі ААН па правах чалавека падчас штогадовай сэсіі. Дата разгляду пакуль не зацьверджаная.

Эўразьвяз у суаўтарстве зь іншымі краінамі плянуе вынесьці на разгляд камісіі ААН шэсьць рэзалюцый аб парушэньні правоў чалавека – у Аўганістане, Беларусі, Калюмбіі, Бірме, Палестынскай аўтаноміі і ў Паўночнай Карэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG