Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 забітых у выніку паўстаньня ў філіпінскай турме


МАНІЛА. Філіпінскія сілы бясьпекі забілі 17 вязьняў ў часе падаўленьня паўстаньня ў манільскай турме. У тым ліку былі забітыя двое кіраўнікоў ісламісцкай групоўкі, зьвязанай з Аль-Кайдай. Мяркуецца, што забітыя Галіб Анданг і Алхамсэр Лімбонг былі лідэрамі паўстаньня. Падчас спэцапэрацыі пяцёра паліцыянтаў былі параненыя. Паўстаньне пачалося ў панядзелак, калі 10 зьняволеных у часе сьняданку забралі ў ахоўнікаў зброю. Пры спробе ўцёкаў трое ахоўнікаў і двое вязьняў загінулі.
XS
SM
MD
LG