НІСЭПД са студзеня мінулага году арандуе памяшканьне для офісу ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёну. Прычына пераезду, паводле намесьніка дырэктара інстытуту Аляксандра Саснова, у тым, што ў Менску ніхто не пагаджаўся прадставіць ім плошчу для арэнды. Інстытут наняў кабінэт у адміністрацыйным будынку Фаніпальскага рамонтна-мэханічнага заводу і плаціць за яго паводле стаўкі 4,5 эўра за квадратны мэтар. 25 лютага прадстаўнік Мінюсту Аляксандар Харытон разам са студэнтамі-практыкантамі без прысутнасьці наймальнікаў гэтага кабінэту і прадстаўнікоў міліцыі правёў агляд памяшканьня і склаў акт.
Як паведаміў “Свабодзе” начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Мінюсту Алег Сьліжэўскі, у выніку было высьветлена, што “кіроўны орган грамадзкага аб’яднаньня тут ніколі не разьмяшчаўся”. У якасьці доказаў фігуруюць спасылкі на словы дырэктара і працаўнікоў заводу, і што, акрамя таго, у гэтым кабінэце нібыта разьмяшчаецца працоўнае месца загадчыка гаспадаркі заводу.
Дырэктар НІСЭПД Алег Манаеў з гэтай нагоды заявіў, што ніхто дамовы на арэнду не скасоўваў, і ў прадстаўнікоў Мінюсту не было ніякіх законных падставаў ня толькі рабіць такія высновы, але і заходзіць у іх памяшканьне без прысутнасьці наймальнікаў.
(Манаеў: ) “Заключаная дамова арэнды, пад ёю стаіць подпіс дырэктара заводу. Ён атрымлівае за гэта грошы цягам 15 месяцаў. Гэта была тэрыторыя, арандаваная намі, і ўварваліся ў яе без прысутнасьці арандатара і тых органаў, якія паводле закону маюць права ўваходзіць у памяшканьні без гаспадароў, — а гэта пракуратура, сьледчы камітэт МУС і яшчэ некалькі органаў, але ніяк не Мінюст”.
Алег Манаеў прадбачыць, што ўсьлед за гэтым будзе вынесенае яшчэ адно папярэджаньне Мінюсту — наконт таго, што нібыта ў інстытуту няма юрыдычнага адрасу. А паколькі ў мінулым сьнежні інстытут атрымаў адно папярэджаньне і яго не ўдалося аспрэчыць празь Вярхоўны суд, то прафэсар Манаеў не выключае, што Мінюст паставіць пытаньне пра ліквідацыю іх арганізацыі праз суд.
Ціск на НІСЭПД узмацніўся падчас кампаніі, зьвязанай зь леташнім рэфэрэндумам, калі публікаваліся вынікі нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі, якія супярэчылі афіцыйным зьвесткам. Прычым, прэтэнзіі да арганізацыі мелі ня толькі Мінюст, але і сілавыя структуры, напрыклад, КДБ.