Наколькі інтэнсіўнай можа быць сёлетняя паводка, асабліва ў параўнаньні з 1999 годам? Адмыслоўцы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў разглядаюць два сцэнары разьвіцьця падзеяў — мінімальны і максымальны. Апошні прадугледжвае, што зь берагоў выйдуць усе прытокі Прыпяці.
На адмысловай мапе Піншчына ці ня ўся пазначаная цёмна-сінім колерам: там паводка будзе самай інтэнсіўнай. Разьлікі зробленыя паводле мэтэаралягічных зьвестак на пачатак гэтага месяца, але дадзеныя штодня карэктуюцца.
Са словаў выканаўцы абавязкаў міністра надзвычайных сытуацыяў Энвера Барыева, стыхійнае бедзтва пагражае найперш Лунінецкаму, Пінскаму, Столінскаму, Жыткавіцкаму, Лельчыцкаму, Любанскаму й Салігорскаму раёнам. У гэтых мясьцінах рэкі выходзяць зь берагоў практычна кожную вясну. Што да маштабаў паводкі, то, кажа спадар Барыеў, яна можа быць наступнай:
(Барыеў: ) “Я мяркую, што дзясяткі тысячаў гектараў, а можа й сотні тысячаў. У дзевяноста дзявятым было 255 тысяч гектараў. Ну я думаю, што парадак лічбаў, плюс-мінус, у гэткім жа маштабе”.
Нагадаем яшчэ, што ў 1999 годзе ў апошні месяц зімы таксама выпала шмат сьнегу. Тады пацярпела 49 раёнаў, было падтоплена больш за 7 тысяч дамоў, разбураны 82 кілямэтры аўтадарог і каля трох кілямэтраў лініяў электраперадач. Больш за тры тысячы чалавек былі адселеныя з падтопленых дамоў.
Ці ўлічваюць адмыслоўцы моцныя сакавіцкія сьнегапады, якія адбываліся як у Беларусі, так і ў Карпатах, адкуль, уласна, паводка штогод і прыходзіць на Палесьсе? На думку Энвера Барыева, сакавіцкія інтэнсіўныя сьнегапады ня надта адаб’юцца на спрагназаваных маштабах паводкі. Ён дадае таксама, што асаблівасьці ляндшафту папросту не дазволяць вадзе расьцячыся на большыя, чым звычайна, адлегласьці. Да таго ж, дасьледаваньні глебы паказваюць, што яна ня надта прамерзла, і вада зможа хутчэй сысьці. Сіла паводкі праз сакавіцкія сьнегапады можа павялічыцца на 20-40 адсоткаў, ня болей, цьвердзіць выканаўца абавязкаў міністра.
(Барыеў: ) “Запасы сьнегавыя ня надта крытычныя ў нас. Вельмі вялікае значэньне мае тое, як будзе вясна надыходзіць. Калі рэзка яна пойдзе, то будуць праблемы. А калі днём плюс два-тры градусы, ноччу падмарожвае ды зямля ня надта прамёрзлая, адтайвае, яна ўспрымае ўсю гэтую ваду, то праблемаў меней узьнікае”.
Паводле інфармацыі спадара Барыева, беларускія ратаўнікі цяпер каардынуюць свае дзеяньні з адпаведнымі службамі Ўкраіны ды абменьваюцца інфармацыяй пра разьвіцьцё сытуацыі.