Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У красавіку Віктар Юшчанка прыбудзе ў ЗША


ВАШЫНГТОН: У пачатку красавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прыбудзе з першым візытам у якасьці кіраўніка Ўкраіны ў ЗША. 4 красавіка мае адбыцца ягоная сустрэча з прэзыдэнтам Джорджам Бушам. Міністр замежных справаў Ўкраіны Барыс Тарасюк паведаміў, што Ўкраіна хоча ўсталяваць сапраўды стратэгічнае партнэрства з ЗША. Ён паўтарыў, што Ўкраіна імкнецца да сяброўства ў Эўразьвязе і НАТО пры захаваньні сяброўскіх і добрасуседзкіх адносінаў з Расеяй.
XS
SM
MD
LG