Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Каспараў пакідае шахматы


ЛІНАРЭС. ГІШПАНІЯ. Адзін з самых выдатных шахматыстаў у гісторыі Гары Каспарыў болей ня будзе браць удзелу ў спаборніцтвах. Нечаканую заяву ён зрабіў пасьля завяршэньня турніру ў гішпанскім Лінарэсе, у якім ён перамог дзевяты раз. Каспараў сказаў, што будзе гуляць у шахматы, але ўжо не на прафэсійным узроўні. Каспараў вядомы сваім рэзкім крытычным стаўленьнем да цяперашняга прэзыдэнта Расеі. Ён – адзін са стваральнікаў антыпуцінаўскага “Камітэту-2008”, мэтаю якога – не дапусьціць працягу прэзыдэнцтва Ўладзімера Пуціна пасьля завяршэньня гэтага тэрміну.
XS
SM
MD
LG