БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз, хутчэй за ўсё, адкладзе пачатак перамоваў з Харватыяй аб далучэньні да Эўразьвязу, якія былі заплянаваныя на наступны тыдзень. Паводле прадстаўнікоў 25 краінаў сябраў Эўразьвязу, Харватыя не выканала пастаўленую перад ёй умову аб супрацоўніцтве з Міжнародным трыбуналам ААН. У прыватнасьці дагэтуль ня быў арыштаваны і выдадзены Трыбуналу ў Гаазе адстаўны генэрал Антэ Гатовіна – адна з найбольш шуканых асобаў, якую абвінавачваюць ў вайсковых злачынствах на Балканах. Прэзыдэнт Харватыі Стыпе Месіч заклікаў урад краіны выканаць свае абавязаньні перад Эўразьвязам.