Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдад: абстраляны аўтамабіль міністра плянаваньня


Багдад. У цэнтры ірацкай сталіцы быў абстраляны аўтамабіль міністра плянаваньня. Сам міністар не пацярпеў, але яго ахоўнік забіты. Раней ў Багдадзе каля будынку міністэрства сельскай гаспадаркі адбыўся выбух – найменей як два чалавекі загінулі, больш як дваццаць – параненыя. Інтэнсіўны абстрэл кантрольна-прапускных пунктаў пераключыў ўвагу аховы, і ў гэты момант да будынка прарваўся замінаваны аўтамабіль – тэрарыст-самагубца прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі, гэтак жа як і за ўчорашняе забойства аднаго з кіраўнікоў міністэрства ўнутраных спраў Іраку. На поўдні Іраку ў горадзе Басра пры выбуху бомбы загінуў сёньня паліцыянт, трое параненыя.
XS
SM
MD
LG