Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ крытыкуе ўдзельнікаў пратэстаў у Кіргізстане


БІШКЕК. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе крытыкуе дзеяньні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Кіргізстане. Экспэрты АБСЭ асьцерагаюцца, што блякаваньне аўтадарогаў і захоп ўрадавых будынкаў прывядзе да выбуху гвалту ў краіне. Міжнародныя назіральнікі прызнаюць, што падчас нядаўніх парлямэнцкіх выбараў былі парушэньні, але заклікаюць дзейнічаць ў рамках закону. У Джалал-Абадзкай, Нарынскай і Ошскай вобласьцях Кіргізстану працягваюцца мітынгі прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабуюць адмяніць вынікі выбараў і адправіць у адстаўку ўрад.
XS
SM
MD
LG