4 сакавіка для ўдзелу ў назіраньні за выбарамі зь Беларусі ў Малдову па лініі Арганізацыі па назіраньні за выбарамі ў краінах СНД накіравалася каля 100 чалавек. 47 з іх пасьля прыбыцьця ў Кішынёў не змаглі нават выйсьці на пэрон: іхны вагон быў адпраўлены за запасны пуць, а пазьней – прычэплены да зваротнага цягніка на Менск.
Астатнія назіральнікі – каля 50 чалавек, у асноўным прадстаўнікі Аб''яднанай грамадзянскай партыі – уладкаваліся ў санаторыі пад Кішынёвам. Аднак у назіраньні і яны ўдзельнічаць ня здолелі, бо не прайшлі акрэдытацыю ў МЗС Малдовы. Раніцай 7 сакавіка беларускіх назіральнікаў даставілі пад вартай на вакзал, а ўвечары – пасадзілі ў цягнік "Кішынёў-Менск".