Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна закончылася місія галяндзкага кантынгенту ў Іраку


МСТЭРДАМ: Сёньня афіцыйна закончыў сваю місію ў Іраку галяндзкі кантынгнет. Незважаючы на просьбы з боку Вашынгтону і Лёндану, Галяндыя ўжо летась заявіла, што вывядзе сваіх вайскоўцаў з Іраку да канца сакавіка. Аднак прадстаўніца ўзброеных сілаў Галяндыі Гвэндалін Рагушан адзначыла, што вывад усё-ж будзе паступовы, галяндзкія вайскоўцы пяройдуць пад брытанскае камандаваньне і канчаткова пакінуць Ірак да канца красавіка, да дня нацыянальнага сьвята краіны. У часе 20-месячнай місіі ў Іраку загінулі два галяндзкія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG