ДЖАЛАЛ-АБАД. У Кіргізстане працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. У горадзе Джалал-Абад на поўдні краіны каля двух тысячаў чалавек сабраліся ля будынку адміністрацыі з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева, мясцовых уладаў і адмены вынікаў нядаўніх парлямэнцкіх выбараў.
Стужка
Акрамя таго ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку дзейнай улады. Паводле расейскіх інфармацыйных агенцтваў, адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі двух мітынгаў.
У горадзе Нарын каля тысячы чалавек блякавалі галоўную аўтатрасу на знак пратэсту супраць рашэньня акруговага выбаркаму зьняць з другога туру выбараў лідэра апазыцыйнай парлямэнцкай фракцыі “Кіргізстан” Ішэнбая Кадырбекава. Другі тур выбараў у Кіргізстане адбудзецца 13 сакавіка.