У Мадрыдзе на чэмпіянаце Эўропы ў лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканьні беларуска Надзея Астапчук заваявала залаты мэдаль у штурханьні ядра. Яна паказала найлепшы вынік сэзону – 19 мэтраў 37 сантымэтраў. У бегу на 400 мэтраў срэбранай прызэркаю стала Сьвятлана Ўсовіч, устанавіўшы пры гэтым рэкорд Беларусі.
Беларуска Алена Зубрылава выйграла бронзавы мэдаль у спрынтэрскай гонцы на 7,5 кілямэтраў на чэмпіянаце сьвету ў біятлёне, які пачаўся сёньня ў аўстрыйскім Гохфільцэне. Золата заваявала немка Ушы Дызэль, срэбра – у расейкі Вольгі Зайцавай.
Фрыстайліст Дзьмітры Дашчынскі перамог на чарговым этапе Кубка сьвету ў чэскім Шпіндлеравым Млыне. Гэта першая ў сэзоне й шостая ў кар’еры перамога беларуса на этапах Кубка сьвету.
Тым часам у Румыніі ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты перамагаюць румынаў зь лікам 2:1. Сёньня ў парнай гульні Максім Мірны і Ўладзімер Валчкоў перамаглі Андрэя Павэла й Габрыэля Трыфу: 7:6, 6:3, 6:4.